logo1logo2logo3

7 мая, каля 11 гадзінад галоўнага корпуса каледжа стартаваў чарговы аўтапрабег «Дарогамівызваліцеляў»,прысвечаны 70-годдзюВялікайПерамогі. Што вызначальна,  аўтапрабег з гэтага года памяняў статус. Ён набыў раённае значэнне. Да навучэнцаў, выкладчыкаў, адміністрацыі каледжа далучыліся: раённая арганізацыя Беларускага саюза афіцэраў, школьнікі, ЛяхавіцкаяРАС ДТСААФ, РК БРСМ, ветэранская арганізацыя і райкам КПБ.
Маршрут па месцам баявой славы на гэты раз быў такім: вёска Жарскія-Курган Славы-Падсаколле-Завінская горка-Завінне-Альхоўцы-Задвор’е-Ляхавічы. Дарэчы, навізну яшчэ ўнесла і  тое, што ў калоне прынялі ўдзел аўтамабілі 40 і 60-х гадоў -- ГАЗ-67 і ГАЗ-21 “Волга”.  У час прыпынкаў ля помнікаў, абеліскаў, на месцах пахавання былі праведзены кароткія мітынгі і ўскладзены вянкі.
   Завяршыўся аўтапрабег ля помніка на плошчы Перамогі горада Ляхавічы.

 

 

 

 














































ОП "Ляховичский аграрный колледж" УО "Барановичский государственный университет"
225 370 Брестская область, г. Ляховичи, ул. Ленина, 64
тел. (801633) 2-17-40, 6-01-77, факс (801633) 6-06-65
e-mail: agrocollege@brest.by